12:36 На Драгічыншчыне затрымалі 5 тон мяса

У Драгічынскім раёне затрыманыя кантрабандныя пяць тон мяса. Невядомыя везлі яго на грузавіку «ЗІЛ-131» з Украіны, абмінуўшы мытны пункт, аднак былі заўважаныя.

Памежнікі кінуліся ў пагоню, але дагналі грузавік, толькі калі ён заграз у балоце. Кіроўца і яго спадарожнік паспелі ўцячы ў лес і іх знайсці не ўдалося. Толькі праз два дні аўтамабіль, нагружаны ялавічынай, удалося выцягнуць і даставіць у Пінск. Лёс грузу і машыны вырашыць суд.