12:39 Заўтра ў Мінску пачынае працаваць місія Сусветнага банка

З 23 па 27 красавіка Мінск наведае місія Сусветнага банка на чале з кіраўніком праектаў — старшым спецыялістам па энергетыцы Пекам Салміненам.
Паводле інфармацыі беларускага прадстаўніцтва Сусветнага банка, эксперты будуць ацэньваць ход рэалізацыі праекта мадэрнізацыі аб'ектаў інфраструктуры ў сацыяльнай сферы і выкарыстання сродкаў гранта ўрада Японіі по супрацьдзеянні змяненням клімату, а таксама праекта па рэабілітацыі раёнаў, што пацярпелі ў выніку аварыі на ЧАЭС.


Місія правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі, Міністэрства энергетыкі, канцэрна "Белпалівагаз" і Міністэрства фінансаў.