12:41 У Маскве жорстка разганяюць калону апазіцыі
Больш за тысячу ўдзельнікаў апазіцыйнай акцыі «Марш нязгодных» у расійскай сталіцы разагнаныя міліцыяй і АМАПам. Пасля затрыманняў на Пушкінскай плошчы апазіцыянеры здолелі сабрацца і па Пятроўскім бульвары рушыць да Тургенеўскай плошчы, месца правядзення дазволенага ўладамі мітынга. Дэманстранты скандавалі лозунг «Расія без Пуціна!».
Былі запаленыя некалькі паходняў. АМАП жорстка збіў удзельнікаў акцыі і дубінкамі пагнаў іх у адваротным напрамку. Намесца падзеяў прыбываюць міліцэйскія падмацаванні.
Газета.Ру.