12:49 Мінская абласная калегія адвакатаў звольніла Ігара Рынкевіча

Мінская абласная калегія адвакатаў 18 красавіка задаволіла заяву адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча аб звальненні па ўласным жаданні. Паводле інфармацыі Рынкевіча, вечарам у сераду калегія "спешна сабрала пасяджэнне, на якім было прынята такое рашэнне". Сам адвакат у гэты дзень знаходзіўся ў абласной калегіі, тым не менш пасяджэнне прайшло без яго ўдзелу.

Рынкевіч зазначыў, што запрасіць яго на пасяджэнне бяло няцяжка. Адвакат быў гатовы адклікаць сваю заяву аб звальненні, паколькі падаў скаргу на накладзенае на яго 15 красавіка дысцыплінарнае спагнанне.

Паводле слоў Рынкевіча, калегія не магла не ведаць аб гэтым факце. Падачу заявы аб звальненні ён матываваў націскам на калег-адвакатаў з-за яго прафесійнай дзейнасці па абароне Аляксандра Казуліна.