12:50 Праект будаўніцтва нафтаправода адпраўлены на дапрацоўку
Урад Расіі адправіў на дапрацоўку праект будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі. Распрацоўкай пректа займалася Міністэрства прамысловасці і энергетыкі. Планавалася, што моц трубы складзе 50 мільёнаў тон сыравіны ў год, а яе
даўжыня - каля адной тысячы кіламетраў.
Калі ў студзені рэалізацыю такога праекта звязвалі з навагоднімі падзеямі, то цяпер у Мінпрамэнерга Расіі мяркуюць, што будаўніцтва трубаправода ў абыход Беларусі проста неабходна, каб разгрузіць асноўную нафтаправодную сістэму.
Аднак паводле экспертаў, на дадзены момант не мае сэнсу будаваць трубу толькі з мэтай стварыць рэзервовую сістэму, паколькі гэта значна паўплывае на рост тарыфаў на нафту.
Інфармуе інтэрнет-выданне “Время новостей”