130-годдзе з дня нараджэння Аляксандра Блока адзначаюць на Піншчыне
Блокаўскія чытанні прайшлі ў вёсцы Лапаціна, што ў Пінскім раёне. Адзначэнне ўгодкаў знакамітага расійскага паэта стала традыцыяй у Пінскім раёне, а у вёсцы Лапаціна ўжо 30 год існуе музей Аляксандра Блока. Рэч у тым, што паэт у часе Першай сусветнай вайны праходзіў вайсковую службу на Піншчыне, а менавіта пад вёскай Калбы ён прабыў 200 дзён. Пра свой побыт на Палессі, аб навакольных вёсках, прыродзе Блок пісаў у сваім дзённіку і ў лістах родным.