13:03 Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
Сёння адзначаецца
Міжнародны дзень роднай мовы, уведзены Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў
лістападзе 1999 года. Ён быў абвешчаны з мэтай захавання і развіцця знікаючых
моў малых нацый і народнасцяў.
Беларусь — поліэтнічная дзяржава, у якой
пражываюць прадстаўнікі больш за 100 нацыянальнасцяў: беларусы, рускія, палякі,
украінцы, а таксама чэхі, славакі, літоўцы, латышы, яўрэі, татары,
азербайджанцы, армяне, карэйцы, немцы, грузіны, малдаване, цыганы і іншыя.
Па звестках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў лютым 2000 года, каля
74% грамадзян нашай краіны называюць роднай мовай беларускую; рускую — 24%. А
мовай, на якой звычайна размаўляюць, беларускую называюць амаль 37% жыхароў,
рускую — каля 63%, інфармуе БЕЛТА.