13:10 Пяткевіч лічыць, што ў Беларусі людзі не знікаюць

“Канвенцыя аб гвалтоўных знікненнях” для Беларусі не актуальная. Пра гэта намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч заявіла на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры ААН.

"МЗС Беларусі не будзе надаваць гэтай канвенцыі статус першачарговасці... У нас такой праблемы няма”, удакладніла спадарыня Пяткевіч.


Між тым, вярхоўны камісар ААН Луіза Арбур назвала “Канвенцыю аб гвалтоўных знікненнях” “адным з галоўных дасягненняў мін
улага году ў галіне абароны правоў і свабод”.

Генасамблея ААН у лістападзе 2006 год
у асудзіла Беларусь за парушэнні правоў чалавека і заклікала афіцыйны Мінск знайсці вінаватых у знікненні апазіцыйных дзеячаў.

Гвалтоўныя знікненні, як адзначаецца ў канвенцыі, могуць прызнавацца злачынствам супраць чалавецтва і падпадаць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суд
а.