13:14 Расія гатовая даць крэдыт Беларусі ў абмен на “Белтрансгаз”?

Расійскі ўрад гатовы прадаставіць Беларусі тэхнічны крэдыт на суму да 1,5 мільярдаў долараў, але пад заклад акцый "Белтрансгаза". Зыходзячы з рынкавага кошту прадпрыемства, у закладзе апынуцца да 30% акцый беларускага прадпрыемства.
Такім чынам Расія шукае спосаб паскорыць стварэнне сумеснага прадпрыемства "Газпрама" з "Белтрансгазам", якое дазволіць расійскай манаполіі атрымаць кантроль у магістральных газаправодах Беларусі.

У пятніцу прэс-служба "Газпрама" распаўсюдзіла павестку дня чарговага пасяджэння савета дырэктараў манаполіі 25 красавіка, на якім плануецца разгледзець пытанне "аб удзеле ў ААТ `Белтрансгаз`".

Рашэнне аб стварэнні СП на базе "Белтрансгаза", якое прадугледжвае набыццё "Газпрамам" 50%+1 акцыі беларускага газатранспартнага прадпрыемства, было адной з умоў дамовы аб продажы газу Беларусі ў 2007 году.

"Газпрам" пагадзіўся прадаваць газ па 100 долараў за тысячу кубаметраў, замест 200. У адказ беларускі бок паабяцаў да 1 чэрвеня 2007 года стварыць СП на базе "Белтрансгаза".


Піша сёння расійская газета “Коммерсантъ”


Фота — www.nn.by