13:21 У Мексіцы знайшлі самую доўгую падземную раку

Самую доўгую падземную раку свету знайшлі ў Мексіцы амерыканскія аквалангісты-спелеолагі. Яе працягласць складае 155 кіламетраў. Навукоўцы ўжо далі ёй назву — Сак-Актун, што ў перакладзе з мовы мая азначае «доўгая вада».

Дагэтуль самымі доўгімі лічыліся рэкі, працягласцю 146 і 58 кіламетраў, якія таксама знаходзяцца пад зямлёй у нацыянальнай гістарычнай і турыстычнай зоне Рыўера Мая, паведамляе РИА «Новости».