13:41 «Nissan Motor» адклікала больш за мільён аўтамабіляў

Японская аўтамабільная кампанія «Nissan Motor» адклікала больш за мільён аўтамабіляў. Гэта малагабарытныя хэтчбэкі двух мадэляў - «Марч» і «К’юб». Высветлілася, што ў іх недастаткова добра замацаваныя бензабакі. Ёсць небяспека пашкоджання і ўцечкі бензіна. Мяркуецца, што рамонт «Nissan Motor» будзе каштаваць каля 3 мільярдаў енаў.


Інфармуе «Эхо Москвы»