13:47 Малдова і Грузія скардзяцца на Расію ў ААН

Сталыя місіі Малдовы і Грузіі ў ААН зрабілі сумесную заяву адносна канфліктаў у гэтых краінах і паводзінаў Расіі ў дачыненні да сепаратысцкіх рэгіёнаў гэтых дзяржаваў. Кішынеў і Тбілісі заявілі, што пазіцыя Расіі “стварае непаразуменні і сумневы ў здольнасці гэтай краіны быць бестароннай і канструктыўна падыходзіць да вырашэння прыднястроўскага канфлікту, у межах якога Расія выконвае ролю пасярэдніка”.

Вядзецца пра ўскосную падтрымку Масквой Прыднястроўя, а таксама Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

“Гэтыя дзеянні супярэчаць стандартам і каштоўнасцям дэмакратыі і вяршыньству закона, бо праводзяцца ў рэгіёнах, дзе, згодна з распрацаванымі рознымі міжнароднымі арганізацыямі дакладамі, асноўныя правы і свабоды чалавека група і шырока парушаюцца”, - гаворыцца ў сумеснай малдоўска-грузінскай заяве.