13:50 Школьнік выратаваў падчас пажару траіх дзяцей

Дзевяцікласнік Аляксей Кандраценка з вёскі Хальч Веткаўскага раёну выратаваў падчас пажару траіх дзяцей. Бацькі пакінулі іх дома адных. Старэйшаму з дзяцей тры гады, малодшаму не споўнілася і года. Хлопчык знайшоў на кухні запалкі і запаліў іх.

Дым заўважыў школьнік-сусед. Яму давялося выбіць зачыненыя на замок дзверы і вынесці дзяцей з задымленай кватэры.