14 лютага пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў
14 лютага пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта са спасылкай на сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалая Лазавіка паведамляе “БелаПАН”. Вылучаць кандыдата ў дэпутаты могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.
Збор подпісаў у падтрымку кандыдата здзяйсняе ініцыятыўная група ад 3 да 10 чалавек. Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна не пазней за 18 лютага. У падтрымку кандыдата ў дэпутаты абласнога і Мінскага гарадскога савета неабходна сабраць не менш за 150 подпісаў, раённага, гарадскога (гарады абласнога падначалення) савета — не менш за 75, гарадскога (гарады раённага падначалення), пасялковага і сельскага савета — не менш за 20.
Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых рад 15 сакавіка. Рэгістрацыя кандыдатаў будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка.