14:07 Мінкультуры Беларусі ўжо не спадзяецца на графаў і князёў

Сваякі былых уладальнікаў замкаў, размешчаных у Беларусі, не дапамагаюць іх рэстаўраваць. Пра гэта заяўляе Міністэрства культуры нашай краіны. На адчыненыя рахункі графы і князі не пераводзяць грошы. Таму ўсе выдаткі па рэстаўрацыі старажытных замкаў, якія ўключаныя ў спіс сусветнай гістарычнай спадчыны, узяла на сябе беларуская дзяржава.

Да 2010 года мусяць быць адрэстаўраваныя Мінскі і Нясвіжскі замкі. Сёлета на гэтыя мэты былі выдаткаваны па 13 мільярдаў рублёў.


Паведамляе «Інтэрфакс»