14:19 Беларускія гандбалісты пачалі кваліфікацыйны турнір з перамогі

У турэцкай Бурсе пачаўся кваліфікацыйны турнір юніёрскага чэмпіяната свету па гандболе. У сваім першым матчы зборная Беларусі (узрост гульцоў да 21 года) перайграла румынаў з лікам 31:29.

У іншым паядынку першага гульнявога дня каманда Турцыі саступіла партугальцам — 28:31.

Сёння беларусы сустрэнуцца з партугальскай дружынай, а туркі згуляюць з румынамі.

У фінальную стадыю першынства планеты, якое пройдзе ў жніўні ў Македоніі, выйдзе толькі пераможца групавога турніру.


Юныя беларускія гандбалісткі (узрост да 19 гадоў) сёння пачынаюць барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы.

У італьянскім Касалграндэ беларускі згуляюць са зборнай Італіі, якая напярэдадні саступіла аўстрыйкам — 18:31.

Паведамляе БЕЛТА