14:26 Браканьеры налавілі на… крымінальную справу

На цэлую крымінальную справу налавілі рыбы мінчук і жыхар вёскі Сутокі Смалявіцкага раёна. Браканьеры незаконным спосабам здабылі ў рэчцы Цна 187 плотак, 27 шчупакоў, паўтара дзесятка іншай рыбы. Страты ад іх дзеянняў склалі 7,5 мільёна рублёў.

Супраць браканьераў распачатая крымінальая справа. Ім пагражае буйны штраф альбо арышт, абмежаванне ці нават пазбаўленне волі, паведамляе газета «Звязда».