14:31 Знік апошні беларускамоўны райвыканкам на Гродзеншчыне
Адзіны дагэтуль у Гродзенскай вобласці беларускамоўны райвыканкам - Карэліцкі мусіў перайсці на рускамоўнае справаводства. Карэліцкія ўлады саступілі ціску вышэйстаячых абласных і
рэспубліканскіх органаў, якія вымагалі “адпаведнай” рускай мовы на іх
загады і даручэнні.
Па словах кіраўніка па справах Карэліцкага райвыканкама Людмілы Угрынай, з пачатку 1990-х, калі ўсе органы улады ў краіне павінны былі быць толькі беларускамоўнымі, у Карэлічах вырашылі весці справаводства толькі на роднай мове да таго часу, пакуль гэта будзе магчыма.
Такое рашэнне пратрымалася больш за 10 гадоў. Шкада, што толькі невядома з якімі пачуццямі - задавальненнем ці скрухай - чыноўнікі з гродзенскага аблвыканкама атрымалі сёння ад калегаў з Карэлічаў справаздачу і заўважылі, што не стала адзінага дагэтуль беларускамоўнага райвыканкама.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна