14:34 Беларусь адмяніла ўвоз тытуню праз склады часовага захоўвання

Урад Беларусі адмяніў дзеючую са снежня 2001 года норму аб увозе тытунёвых вырабаў праз склады часовага захоўвання. Гэта прадугледжана пастановай урада, якое 23 красавіка было размешчана на Інтэрнэт-сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Нагадаем, адмена беларускім бокам да 1 красавіка 2007 года ўвозу расійскіх тавараў (у тым ліку падакцызных) праз склады часовага захоўвання прадугледжана міжурадавай дамовай аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая была падпісана ў Мінску 23 сакавіка 2007 года.

У дамове таксама прадугледжана адмена да 1 кастрычніка 2007 года кватавання ў дачыненні да ўвозу расійскіх тытунёвых вырабаў. Нагадаем таксама, што З сакавіка 2007 года Беларусь адмяніла патрабаванне ўвозіць расійскае піва праз склады часовага захоўвання.


Паведамляе “Інтэрфакс”