14:36 Кампанію "Бест" прапануюць купіць за 500 млн долараў

Падчас прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі беларускіх СМІ, што праходзіць цяпер у Мінску, Аляксандр Лукашэнка паведаміў: “Мне прапануюць прыкладна за 500 мільёнаў долараў прадаць "Бест". Я думаю над гэтай прапановай. Прапануюць таксама прадаць пакет, які належыць нам у Velcom за 300-400 мільёнаў. Я пытаю, колькі мы атрымліваем дывідэндаў з гэтых акцый? 17 мільёнаў. Падаткі прадпрыемства плаціць 100-200 тысяч долараў у год.

Дык колькі гадоў працаваць трэба, каб зарабіць такія грошы? Тут ёсць над чым пдумаць. Але калі мне кажуць: прадайце 25 плюс 1 акцыю "Белкалію", — грошы шалёныя прапануюць... Адразу кажу: не, хлопцы, не тая сітуацыя ў краіне. Надыдзе час, а кошт увесь час расце”.