14:47 Аляксандр Мілінкевіч: «Сёння мы здалі экзамен як нацыя»
Карэспандэнт Еўрарадыё запісаў кароткае інтэрв’ю з Аляксандрам
Мілінкевічам яшчэ падчас руху адной з калон у бок Акадэміі навук. Вось
што сказаў палітык:
«Я казаў і кажу, што ніколі не пойду на Бангалор. Гэта нашае прыніжэнне. Маю думку падзяляюць практычна ўсе актывісты. Я не буду сумаваць.
Калі нам не дадуць правесці мітынг. Мэта наша была не сказаць словы, якія мы чулі не раз. Мэта наша паказаць, што мы ёсць. Што мы аддадзім незалежнасць краіны? Што мы гатовыя за яе змагацца.
Змагацца за праўду і дэмакратыю, і людзі гэта прадэманстравалі. Кулак - гэта праява слабасці. Агрэсія - гэта праява неўпэўненасці. І калі ўлады так сабе паводзяць, гэта азначае, што перспектывы ў іх няма.
Моладзь не з імі. Мы ж прапануем: “Гуляем у шахматы!” А яны ўвесь час хочуць у кікбоксінг. Нам гэта, шчыра кажучы, не цікава. Я супраць гвалтоўных метадаў, але бываюць метады, калі іншага не застаецца. Яны правакуюць.
Мы хацелі б далучыцца да тых людзей, якія сабраліся каля цырку. Нам хацелася б усёж такі правесці мітынг, канцэрт ужо амаль немагчыма. Калі нават не дадуць, я лічу, што мы здалі сёння экзамен як нацыя».