14:51 Вясной адбудзецца IV Усебеларускі з'езд інтэлігенцыі
Вясной гэтага года адбудзецца IV Усебеларускі з'езд інтэлігенцыі. Рашэнне аб яго скліканні было прынята ў пятніцу ў Мінску на чарговым пасяджэнні прадстаўнікоў айчыннай інтэлігенцыі. Апрача таго, удзельнікі пасяджэння выказаліся за перанос на больш познія тэрміны Кангрэса дэмакратычных сіл, што прызначаны на 17-18 сакавіка, палічыўшы яго правядзенне ў гэты перыяд немэтазгодным.
Пісьменніца Вольга Іпатава зазначыла, што кангрэс, на якім чакаецца высвятленне адносін паміж палітыкамі, варта правесці толькі пасля 25 сакавіка — Дня Волі.
На яе думку, інтэлігенцыя павінна патрабаваць адзінства ад палітычных лідэраў.
Удзельнікі пасяджэння вылучылі кінарэжысёра і педагога Уладзіміра Коласа на пасаду сустаршыні грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.