15 метраў чыгуначных рэек скралі ў Баранавіцкім раёне

Рэек на тры мільёны скралі ў Баранавіцкім раёне. Здарэнне адбылося ля вёскі Прыазёрнае, на перагоне "Баброўцы — Палонка".
 
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся начальнік Баранавіцкага аддзялення "Беларускай чыгункі". Ён заявіў, што невядомыя скралі 15,8 метраў рэек. Рэйкі знаходзіліся ў абсталяваным месцы для захоўвання запасу. Кошт скрадзенага — 2,8 мільёна рублёў.
 
Па факце крадзяжу пачатая крымінальная справа. Злодзею пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.