15 жніўня Samsung прэзентуе ў Мінску новы мадэльны шэраг тэлефонаў

15 жніўня ў Мінску Samsung прэзентуе журналістам новы мадэльны шэраг тэлефонаў: ад самых даступных мадэляў коштам да 100 долараў – да апаратаў максімальнай функцыянальнасці. Упершыню будзе прадстаўленая лінейка Ultra Edition II – унікальныя тонкія (да 10 міліметраў!) тэлефоны для бізнэсоўцаў.

Журналістам і самым актыўным наведнікам форумаў onliner.by будзе прадстаўленая магчымасць пратэставаць найболей цікавыя мадэлі Samsung, у тым ліку – 11 найноўшых мадэляў. Тэсты для “лідэраў меркаванняў” кампанія Samsung арганізоўвае трэці год запар.

Акрамя, уласна, прэзентацыі, прадстаўнікі Samsung распавядуць аб правах пакупнікоў мабільных тэлефонаў, замацаваных у законе РБ "Аб абароне правоў спажыўцоў". Асобна будуць абмеркаваныя метады вызначэння “легальнасці” тэлефонаў.