15:02 Італьянец дорага заплаціць за падман жонкі

Жыхар Італіі быў аштрафаваны амаль на 260 тысячаў долараў за ўтойванне ад будучай жонкі інфармацыі пра сваю мужчынскую няздольнасць.
Суд горада Палерма прызнаў 26-гадовага Люка Продзі вінаватым у фальсіфікацыі звестак, прадастаўленых нявесце.

Продзі сцвярджаў, што ён праціўнік сэксу да шлюбу, і дзяўчына дазналася праўду пра мужаву імпатэнцыю толькі ў першую шлюбную ноч.

Суд пастанавіў, што нявеста мела права ведаць пра праблему Люка Продзі да падпісання шлюбнага кантракту, і забавязаў яго выплаціць дзяўчыне кампенсацыю.

Маладзён вымушаны будзе сплаціць судовыя выдаткі. А яго жонка падала на развод.