15:02 У Беларусі забароняць вольны выгул хатняй птушкі
На час веснавой міграцыі птушак у Беларусі будзе забаронены вольны выгул хатняй птушкі. Гэтыя захады дапамогуць пазбегнуць выпадкаў заражэння птушыным грыпам.
Галоўны санітарны лекар Міхаіл Рымжа заявіў, што інфекцыя практычна не мае шанцаў трапіць на тэрыторыю нашай краіны.
У кожным рэгіёне распрацавана падрабязная праграма па прадухіленні эпідэміі, узмоцнены карантын на памежных пунктах пропуску.
На сённяшні дзень усе 7 выпадкаў птушынага грыпу, якія былі выяўленыя ў Падмаскоўі, купіраваныя. Новых выпадкаў падзення хатніх птушак там не зафіксавана.
Паведамляе тэлеканал АНТ