15:09 Супрацоўнікі мінскага аблвыканкама вызначыліся на суботніку

Супрацоўнікі мінскага аблвыканкаму ўчора ўдзельнічалі ў суботніку на агракамбінаце «Ждановічы». Каля 50 чалавек працавалі на добраўпарадкаванні цяплічнага комплексу гаспадаркі. Суботнік, які распачаўся ў вобласці 31 сакавіка, працягнецца да 15 красавіка.

Акрамя навядзення парадку ў населеных пунктах, будуць прыводзіцца ў належны стан дарогі і прыдарожныя тэрыторыі, сельскагаспадарчыя ўгоддзі і тэрыторыі фермаў, інфармуе газета «Звязда».