15:31 Распачаўся апошні этап выбарчай гонкі ў Францыі

У Францыі стартавала прэзыдэнцкая перадвыбарчая кампанія. Ад сённяшняга дня 12 кандыдатаў маюць роўныя магчымасьці для выступаў са сваімі праграмамі ў эфіры.


На сёння відавочныя 4 лідары гонкі: экс-міністр унутраных справаў, кандыдат кіроўнага Саюзу ў падтрымку народнага руху Нікаля Сарказі і кіраўнічка рэгіёну Пуату-Шарант, сацыялістка Сегален Руаяль, цэнтрыст Франсуа Байру, і прадстаўнік скрайне правага Нацыянальнага фронту Жан-Мары Ле Пэн.


Паводле папярэдніх ацэнак, у другі тур выйдуць Нікаля Сарказі і Сегален Руаяль.


Аднак вынікі ўсё роўна пакажа першы тур выбараў, які адбудзецца 22 красавіка.