15:35 У плэй-оф Кубка Дэвіса беларусы згуляюць у гасцях з камандай Перу
У плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты згуляюць у гасцях з Перу. Матч пройдзе 21-23 верасня. Такі вынік лёсавання, якое прайшло 11 красавіка ў лонданскім офісе Міжнароднай тэніснай федэрацыі.
Пераможца атрымае права ў наступным сезоне выступіць у Сусветнай групе, той, хто прайграе, выбывае ў кантынентальную зону.
У лютым зборная Беларусі саступіла камандзе Швецыі (2:3) у 1/8 фіналу Сусветнай групы. Перуанцы, які гулялі ў першай групе Амерыканскай зоны, перамаглі ў лютым Венесуэлу (3:2), а ў красавіку - Мексіку (3:2).
У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь займае 12-е месца, Перу - 23-е. У іншых матчах плэй-оф сустракаюцца: Сербія - Аўстралія, Аўстрыя - Бразілія, Ізраіль - Чылі, Вялікабрытанія - Харватыя, Чэхія - Швейцарыя, Японія - Румынія, Славакія - Паўднёвая Карэя. У гэтыя ж тэрміны, 21-23 верасня, пройдуць паўфінальныя матчы Сусветнай групы Расія - Германія і Швецыя - ЗША.