15:39 Італьянец падаў у суд на былую сяброўку за 5 тысяч SMS

Жыхар італьянскага горада Раверэта пакараў праз суд сваю былую сяброўку, якая змучыла яго SMS-паведамленнямі.
40-гадовая бразільянка адправіла мужчыне за год больш за пяць тысяч паведамленняў. Паводле судовага рашэння, жанчына павінна заплаціць 3 тысячы 400 еўра і 1 тысячу 200 еўра за нанесеную маральную шкоду.

Яна ж мусіць кампенсаваць і судовыя выдаткі, а гэта яшчэ паўтары тысячы еўра.


Інфармуе РИА «Новости»