15:41 Кампанія “Кока-кола” супраць таго, каб Ісус піў яе прадукт

Італьянскі фільм, у якім Ісус п’е “Кока-колу”, выклікаў пратэст з боку кампаніі-вытворцы напою. З-за гэтага прэм’ера стужкі “7 кіламетраў ад Іерусаліма” была адмененая ў Вялікдзень.


Стужка паказвае гісторыю рэкламнага працаўніка, які шукае душу пасля згубы працы і каханай.


Ён ляціць у Іерусалім, дзе сустракае Ісуса і прапануе яму банку “Кока-колы”.


Кампанія патрабуе выдаліць гэтую сцэну з фільма.