15:47 "Мінскметрапраект" праектуе аўта-тунэль да вядомага курорта Расіі
"Мінскметрапраект" праектуе аўтадарожны тунэль да вядомага курорта Расіі - Чырвоная Паляна, дзе, дарэчы, цяпер адпачывае Аляксандр Лукашэнка.
Пра гэта паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Віктар Палечук. Па яго словах, такая праца выконваецца па замове Расійскага дарожнага агенцтва ў рамках падрыхтоўкі Сочы для атрымання права на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў, якія адбудуцца ў 2014 годзе.
Тунэль будзе пабудаваны ў абыход Сочы для стварэння неабходнай транспартнай інфраструктуры. Яго працягласць складзе 2,4 км. Завяршыць праектаванне і будаўніцтва патрэбна ў 2009-2010 гадах.
Падобная расійская замова для Сочы прадпрыемства выконвае ў другі раз. У 2002 году па праекце "Мінскметрапраекта" тут быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак аўтадарогі Адлер - Чырвоная Паляна працягласцю 4,9 км з двума тунэлямі даўжынёй 420 м і 380 м.
Паведамляе БЕЛТА