16 верасня пройдуць матчы 19 тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Цэнтральным матчам з’яўляецца сустрэча мінскага МТЗ-РЫПА і гродзенскага “Нёмана”. Мінчукі зараз займаюць другі радок у турнірнай табліцы – 31 ачко, гродзенцы пакуль на пятым месцы з 27 ачкамі, але маюць гульню ў запасе. Нагадаем, што ў чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе барысаўскі БАТЭ – 42 ачкі
пасля 17 гульняў. На трэцім месцы знаходзіцца “Шахцёр” – 30 ачкоў, у
“Гомеля” і “Тарпеда”, як і ў “Нёмана”, па 27 ачкоў, але яны ўжо згулялі
па 18 матчаў.
У астатніх матчах сёння гуляюць: “Гомель” – “Мінск”, “Тарпеда” (Жодзіна) – “Віцебск”, “Дарыда” – БАТЭ, “Нафтан” – “Днепр”, “Шахцёр” – “Дынама” (Мінск), “Дынама” (Брэст) – “Смаргонь”.
У астатніх матчах сёння гуляюць: “Гомель” – “Мінск”, “Тарпеда” (Жодзіна) – “Віцебск”, “Дарыда” – БАТЭ, “Нафтан” – “Днепр”, “Шахцёр” – “Дынама” (Мінск), “Дынама” (Брэст) – “Смаргонь”.