16:02 Дэлегацыя з Полацку ўдзельнічае ў кірмашы “Вясна 2007” у Вялікіх Луках
21 красавіка ў цэнтры
расійскага горада Вялікія Лукі праходзіць традыцыйны гандлёвы кірмаш “Вясна 2007” . У форуме ўпершыню прымаюць
удзел вытворцы з Беларусі. На кірмаш прыбыла дэлегацыя з
горада Полацка на чале з мэрам горада Ўладзімірам Тачылам. У склад дэлегацыі
ўвайшлі не толькі кіраўнікі полацкай адміністрацыі, але і дырэктары заводаў,
кіраўнікі гандлёвых прадпрыемстваў.
Жыхары Вялікіх Лукаў і госці
кірмаша на васьмі гандлёвых кропках могуць набыць прадукцыю, вырабленую ў
Беларусі, у прыватнасці – элітную бульбу сялянскай гаспадаркі “Віцязь”.