16:10 Сёлета дэкларацый было ў 1,5 раза больш, чым летась

Па стане на 1 сакавіка 2007 года ў падатковыя органы Беларусі пададзена амаль 232,5 тысячы падатковых дэкларацый аб сукупным гадавым прыбытку за мінулы год. У тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі пададзена каля 21 тыс. дэкларацый, фізічнымі асобамі — амаль 211,5 тыс. Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства па падатках і зборах.

У параўнанні з аналагічнай датай мінулага год
у колькасць прадстаўленых дэкларацый павялічылася ў 1,5 раза. Найбольшая колькасць дэкларацый пададзена ў сталіцы. Сярод абласцей лідзіруе Мінская вобласць, паведамляе Інтэрнэт-выданне АФН.