16:25 У Віцебску створаны музей малалетніх вязняў фашызму

У Віцебску створаны музей малалетніх вязняў фашызму. Падрабязнасці ў рэпартажы нашай карэспандэнткі Ядвігі Сташэўскай:

"Музей малалетніх вязняў фашызму адчыніўся у віцебскай гімназіі №4. На адкрыццё музея сабраліся больш як сотня былых малалетніх вязняў.


Матэрыялы для музея настаўнікі і вучні збіралі на працягу 20 гадоў. Яны наладзілі сувязі з былымі вязнямі, якія жывуць у Віцебску, з музеямі Беларусі, Расіі, Украіны, далёкага замежжа.


Першапачаткова была створана перасоўная экспазіцыя, якая дэманстравалася падчас памятных дат.


Матэрыялы, сабраныя юнымі гісторыкамі, неаднаразова выкарыстоўвалі пісьменнікі, якія звярталіся да тэмы Вялікай Айчынай. У экспазіцыі сабраны не толькі дакументы і рэчы ваенных часоў, але і звесткі аб тым, як складаліся лёсы былых малалетніх вязняў пасля Вялікай Айчынай.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск”.