16:52 Удзельнікаў шэсця выцясняюць ад бібліятэкі

Калона дайшла да пляцоўкі, дзе ладзіўся канцэрт. На месца канцэрту прыехалі палівальныя машыны. У мегафон заклікаюць разысціся, пачынаецца прыборка тэрыторыі. АМАПаўцы атачылі людзей, якія стаяць на пляцоўцы. АМАПаўцы заклікаюць прысутных разыходзіцца, адціскаючы да прыпынку. Грамадскі транспарт спыняецца на прыпынку. Супрацоўнікі АМАП выцясняюць людзей, рассякаючы іх на купкі.