16:58 У Тайландзе памілавалі швейцарца, які размаляваў партрэт караля
Кароль Тайланда памілаваў грамадзяніна Швейцарыі, які быў асуджаны на 10 гадоў зняволення за знявагу партрэта манарха.
Швейцарац Олівер Юфер, які ўжо на працягу дзесяцігоддзя жыве ў Тайландзе, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, выпэцкаў чорнай фарбай выяву караля Пуміпона Адульядзета. Гэта зафіксавала камера відэаназірання.
За кожную пляму на партрэце, якіх было пяць, пракурор патрабаваў чатыры гады турмы. Аднак суддзя, улічыўшы, што Олівер Юфер прызнаў сваю віну, скараціў тэрмін. А зараз ён увогуле аказаўся на волі.
Паведамляе “Інтэрфакс”