17-гадовы таксікаман з Ашмянаў шантажаваў семікласніцу
Падчас расследаванняў некалькіх крымінальных спраў у дачыненні да 17-гадовага жыхара Ашмянаў, выяўлена, што ён з'яўляецца таксікаманам. Клей падлетак здабываў, шантажуючы сваю сяброўку-семікласніцу. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, прыкладна за паўтара месяца вымагальнік атрымаў ад сваёй ахвяры каля 50 цюбікаў клею коштам больш за 70 тысяч рублёў. Таксікаман пагражаў дзяўчыне апублікаваць у інтэрнэце відэа з мабільнага тэлефона, на якім школьніца спрабуе нюхаць клей.