17 лютага – Міжнародны дзень спантаннага праяўлення дабрыні
Міжнародны Дзень спантаннай праявы дабрыні - неафіцыйнае свята, створанае па ініцыятыве шэрагу міжнародных дабрачынных арганізацый.
Па меркаванні стваральнікаў, гэта свята мае планетарнае значэнне. Яго варта адзначаць "усім грамадствам" 17 лютага, не залежна ад месца пражывання, грамадзянства і нацыянальнасці. Арганізатары Дня спантанай праявы дабрыні заклікаюць быць у гэты дзень не проста добрымі, а добрымі бязмежна і бескарысліва.