17:03 У Кузбасе падчас выбуху метану загінулі дзесяткі шахцёраў

У панядзелак на шахце “Ульянаўская” у расійскім Навакузнецку адбыўся выбух газу. Колькасць загінулых дасягнула 27 чалавек, аднак па завяршэнні выратавальных прац ахвяр можа быць больш, сцвярджаюць выратавальнікі.

Як паведамілі ў МНС Расіі, па ўдакладненых дадзеных, у момант выбуху ў шахце знаходзіліся 186 чалавек. Лёс многіх з іх пакуль невядомы. Выратаваць удалося 88 чалавек, сярод іх ёсць параненыя.

Гэта шахта была падорана губернатарам Кемераўскай вобласці Аманам Тулеевым да юбілею прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Паведамляе “Gazeta.ru”