17:10 Кубанская паэтэса склала песню пра Лукашэнку і Міронава

Кубанская паэтэса склала песню пра Аляксандра Лукашэнку і лідэра партыі «Справядлівая Расія» Сяргея Міронава.  Нядаўна жанчына пікетавала ў Маскве будынак Савета Федэрацыі з плакатам у руках. Яна заклікала Лукашэнку і Міронава «выратаваць прыгнечаны расійскі народ».

Поўны тэкст песні паэтэса ўжо перадала Міронаву, а вось Лукашэнка, праўдападобна, пра яе яшчэ нічога не ведае, адзначае сайт Полит. Ру.