17:22 У сталіцы Японіі скралі знакамітага бронзавага сабаку

У Токіё невядомыя скралі помнік сімвалу адданасці — адлітага з бронзы сабаку Хаціко. Навіна ўсхвалявала ўсё японскае грамадства. Каля сімвала адданасці традыцыйна сустракаюцца мільёны японцаў. Менавіта каля Хаціко прызначалі сустрэчы закаханыя. Паліцыя мяркуе, што помнік маглі скрасці зборшчыкі каляровага металу.

Камера відэаназірання зафіксавала іх, але твары гэтых людзей хавалі шапкі, акуляры і маскі. Тым часам узмоцнена ахова копіі такійскай статуі, якая знаходзіцца ў горадзе Атадэ, інфармуе РИА «Новости».