17:24 Асуджаныя беларусы, якія выбівалі з расіяніна 7 мільёнаў долараў

У Мінску вынесены прысуд па справе самага буйнога хабару ў гісторыі Беларусі. Пяць чалавек былі асуджаныя на тэрміны ад 6 да 9,5 гадоў пазбаўлення волі. Іх прызналі вінаватымі ў падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры, у незаконным завалодванні маёмасцю і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Нагадаем, у сакавіку сёлета ў праваахоўныя органы Беларусі паступіла аператыўная інфармацыя пра спробы вымагальніцтва шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў нашай краіны ў дырэктара адной з расійскіх будаўнічых арганізацый 7 мільёнаў долараў.

Гэтыя грошы, нібыта, мусілі атрымаць кіраўнікі Мінскага райвыканкаму за станоўчае вырашэнне пытання з атрыманнем забудоўшчыкам 20 гектараў зямлі на тэрыторыі Мінскага раёна пад індывідуальнае жыллё.

Падчас перадачы першай часткі сумы ў памеры 1,5 мільёны долараў зламыснікаў затрымалі.

www.belta.by