18 лютага працягнецца працэс па справе журналіста Алеся Ляўчука
Сёння ў Маскоўскім судзе Брэста адбудзецца працяг разгляду справы былога карэспандэнта дзяржаўнай газеты "Знамя юности" Алеся Ляўчука.
Першае паседжанне суда адбылося 26 студзеня.
Нагадаем, рэдакцыя газеты лічыць, што былы карэспандэнт павінен адказваць перад газетай за "паклёп" і намагаецца, каб у адносінах да Алеся Ляўчука была заведзена крымінальная справа.
Раней Ляўчук распавядаў у сваім блогу і ў СМІ пра сваё звальненне і ўмовы працы ў дзяржаўнай газеце.