18:05 Беларусы перамаглі аўстрыйцаў на юнацкім чэмпіянаце свету па хакеі
У трэцім матчы юнацкага (да 18 гадоў) чэмпіяната свету па хакеі ў дывізіёне 1 у славенскім Марыборы зборная Беларусі абгуляла сёння каманду Аўстрыі з лікам 4:0.
Прычым тройчы беларусы забівалі ў большасці, прадэманстраваўшы высокую эфектыўнасць рэалізацыі колькаснай перавагі. Пасля перамогі над аўстрыйцамі беларусы з 8 ачкамі ўзначалілі турнірную табліцу.
Другую пазіцыю з 6 баламі займае каманда Славеніі, якая мае на гульню менш. Аўстрыя і Казахстан набралі па 3 пункта, у Італіі 1 ачко, а ў Францыі, якая на апошнім радку, ачкоў няма. Сёння ў Марыборы сустракаюцца таксама Італія - Францыя і Славенія - Казахстан.
Каб выканаць задачу і прабіцца ў дзесятку найлепшых юнацкіх дружын планеты, беларусам трэба заняць першае месца ў сваёй групе. Супернікамі нашых суайчыннікаў у наступных матчах стануць аднагодкі з Казахстана (10 красавіка) і Славеніі (12 красавіка).
Паведамляе БЕЛТА