18:12 Беларускі абыгралі румынак на чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе

Сёння ў сталіцы Сербіі Бялградзе адбыліся чарговыя матчы каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе. Жаночая зборная Беларусі ў турніры за 9 -12 месцы перамагла каманду Румыніі з лікам 3:1. У гэтым матчы поспеху двойчы дабілася Вікторыя Паўловіч, а яшчэ адну перамогу атрымала Аляксандра Прывалава.

Такім чынам, нашы дзяўчаты забяспечылі сабе месца ў першай дзесятцы каманднага турніру. Наступнымі суперніцамі беларусак будуць тэнісісткі Чэхіі.

Паведамляе БЕЛТА