18:22 Лыжнік-экстрэмал скаціўся па эскалатары ў лонданскім метро

Нарвежскі лыжнік-экстрэмал Арыльд скаціўся па стометровым эскалатары ў лонданскім метро. 60-секундны відэаролік ужо стаўся сапраўдным хітом Інтэрнэта - яго паглядзелі некалькі соцень тысяч чалавек. Паводле звестак паліцыі, хуткасць, з якой скаціўся нарвежац, дасягала 45 кіламетраў у гадзіну. Пасажыры сустрэлі яго спуск апладысментамі, а паліцыя распачала пошук экстрэмала.


Паведамляе «Эхо Москвы»