18:36 29 сакавіка Беларусь будзе памінаць ахвяраў сталінізму
29 сакавіка на месцах масавай гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій будуць запалены памінальныя свечкі. Пра гэта паведаміў сакратар грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінізму Уладзімір Раманоўскі. Паводле яго слоў, у 15.00 прадстаўнікі грамадскасці, былыя рэпрэсаваныя і іх сваякі запаляць свечкі ў мінскім Парку імя Чалюскінцаў, а ў 17.00 - ва ўрочышчы Курапаты і на ўскраіне сталічнага мікрараёна Лошыца.
У 18.00 у мінскім Палацы мастацтваў адбудзецца прэзентацыя двухтомніка вядомага беларускага пісьменніка і гісторыка Леаніда Маракова, у які ўключаны біяграфіі амаль дзвюх тысяч праваслаўных святароў, рэпрэсаваных у гады савецкай улады.
Паводле слоў Раманоўскага, памінанне ахвяраў сталінізму плануецца правесці ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Усе гэтыя мерапрыемствы праводзяцца грамадскасцю ў межах Года памяці - 70-годдзя кульмінацыі сталінскага тэрору.