18:38 Флэшмоберы паралізавалі вакзал у Лондане

У сталіцы Вялікабрытаніі прайшоў самы буйны флэшмоб у гісторыі гэтай краіны. У ім узялі ўдзел 4 тысячы чалавек.
Яны прыйшлі на вакзал Victoria і пачалі танчыць пад музыку з плэераў. Большасць жыхароў прыгарадаў, якія пасля працоўнага дня спяшаліся дахаты, на працягу двух гадзінаў не маглі патрапіць на цягнік з-за людзей, якія бязгучна танчылі.

Флэш-моб скончыўся толькі пасля з’яўлення чатырох нарадаў паліцыі.


Паведамляе «Эхо Москвы»